фалеры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення.

2. Калекцыянаванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

|| прым. фалерысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фалеры́стыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. фалеры́стыка
Р. фалеры́стыкі
Д. фалеры́стыцы
В. фалеры́стыку
Т. фалеры́стыкай
фалеры́стыкаю
М. фалеры́стыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фалеры́стыка ж. фалери́стика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фалеры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрозненння.

2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

[Лац. falerae, phalerae.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фалери́стика фалеры́стыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)