фабры́чны, -ая, -ае.

1. гл. фабрыка.

2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.

Фабрычная шафа.

3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.

Ф. гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Фабры́чны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Фабры́чны
Р. Фабры́чнага
Д. Фабры́чнаму
В. Фабры́чны
Т. Фабры́чным
М. Фабры́чным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фабры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фабры́чны фабры́чная фабры́чнае фабры́чныя
Р. фабры́чнага фабры́чнай
фабры́чнае
фабры́чнага фабры́чных
Д. фабры́чнаму фабры́чнай фабры́чнаму фабры́чным
В. фабры́чны (неадуш.)
фабры́чнага (адуш.)
фабры́чную фабры́чнае фабры́чныя (неадуш.)
фабры́чных (адуш.)
Т. фабры́чным фабры́чнай
фабры́чнаю
фабры́чным фабры́чнымі
М. фабры́чным фабры́чнай фабры́чным фабры́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фабры́чны фабри́чный;

ф. ко́рпус — фабри́чный ко́рпус;

~ным спо́сабам — фабри́чным спо́собом;

ф. пасёлак — фабри́чный посёлок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фабры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фабрыкі (у 1 знач.). Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. // Зроблены, выраблены на фабрыцы. У Колі чамадан фабрычны, фанерны, а ў Грышы самаробны. Пальчэўскі. Даўно ніхто не каштаваў фабрычнага тытуню. Навуменка. [Ядвіся] пачала звязваць у хатуль свой пасаг: тонкія фабрычныя кашулі, плацці, шэсць даматканых ручнікоў. Асіпенка. Немалады лупавокі цівун быў апрануты па-панску: у рыжай світцы і клятчастых штанах з сукна фабрычнага вырабу. Якімовіч. // Які працуе, служыць на фабрыцы. Трэці дзень не спыняюцца вулічных масавыя дэманстрацыя і рэвалюцыйныя выступленні нью-йоркскіх беспрацоўных і фабрычных рабочых. Чорны. У спіску лепшых работнікаў.. падполля на адным з першых месц значыцца сям я фабрычнага каваля Яркіна. Брыль. // Які існуе пры фабрыцы, звязаны з дзейнасцю фабрык, іх кіраваннем і пад. Фабрычная сталовая. Фабрычны інтэрнат. □ І ўспомнілася [Мядзведзьку] свая даўнішняя братва, вясёлая фабрычная камсамолія. Лынькоў.

2. Такі, дзе ёсць фабрыкі; прамысловы. Фабрычны пасёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

Кандытарская ф.

Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабры́чны, -ая, -ае.

Ф. гудок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фабри́чный

1. прил. фабры́чны;

фабри́чный ко́рпус фабры́чны ко́рпус;

фабри́чным спо́собом фабры́чным спо́сабам;

2. сущ., уст. фабры́чны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фабка́м м. (фабры́чны камітэ́т) фабко́м (фабри́чный комите́т)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мастерово́й сущ., уст. майстравы́, -во́га м., фабры́чны рабо́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фабко́м (фабри́чный комите́т) фабка́м, -ма м. (фабры́чны камітэ́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)