дада́так, -тку м.

1. добавле́ние ср., дополне́ние ср.;

д. да раздзе́ла — добавле́ние (дополне́ние) к главе́;

заўва́гі і ~ткі — примеча́ния и добавле́ния;

2. приложе́ние ср.;

часо́піс з бяспла́тным ~ткам — журна́л с беспла́тным приложе́нием;

◊ у д. да ўсяго́ — в дополне́ние ко всему́; в доверше́ние всего́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дада́так, ‑тку, м.

Тое, што прыбаўляецца, дадаецца да чаго‑н. [Пацейкоўскі] праглядае тэзісы,.. робіць папраўкі, дадаткі, шліфуе, адточвае кожны сказ, кожнае слова. Колас. // Кніга, брашура і пад., што прыкладаюцца да якога‑н. падпіснога выдання. Літаратурны дадатак да газеты.

•••

У дадатак (да) — акрамя чаго‑н., звыш чаго‑н. У дадатак да дзяржаўных клопатаў былі клопаты і асабістыя. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вдоба́вок нареч., разг. у дада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымо́віць

‘сказаць у дадатак, дапоўніць (прымовіць што-небудзь і пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымо́ўлю прымо́вім
2-я ас. прымо́віш прымо́віце
3-я ас. прымо́віць прымо́вяць
Прошлы час
м. прымо́віў прымо́вілі
ж. прымо́віла
н. прымо́віла
Загадны лад
2-я ас. прымо́ў прымо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час прымо́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пры́куп, -у, м.

У некаторых картачных гульнях: карты, якія атрымліваюць у дадатак да здадзеных.

Казырны кароль у прыкупе.

|| прым. прыкупны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́м, злуч. далучальны.

Да таго ж, у дадатак да гэтага.

Пры школе добры сад, п. большасць дрэў пасаджана самімі вучнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Карміць у дадатак да чаго-н.

П. грудное дзіця кашай.

|| наз. прыко́рмліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Агародніна, крупы, бульба і пад. як дадатак да рыбных і мясных страў.

Г. з макароны.

|| прым. гарні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрача́ і апро́ч, прыназ. з Р.

1. За выключэннем каго-, чаго-н.

Дома ўсе, а. бацькі.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.

У хаце, а. ложка, была і канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доверше́ние давяршэ́нне, -ння ср.; завяршэ́нне, -ння ср.;

◊

в доверше́ние всего́ у дада́так да ўсяго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)