ушчу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Пакаранне, спагнанне.

Сродкі ўшчунку.

2. Дакор, папрокі.

Асыпаць каго-н. ушчункамі і папрокамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушчу́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ушчу́нак ушчу́нкі
Р. ушчу́нку ушчу́нкаў
Д. ушчу́нку ушчу́нкам
В. ушчу́нак ушчу́нкі
Т. ушчу́нкам ушчу́нкамі
М. ушчу́нку ушчу́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушчу́нак, -нку м. наказа́ние ср., взыска́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчу́нак, ‑нку, м.

1. Пакаранне, спагнанне. Не зважаючы на ўсю сваю пераканаўчасць, гэты выпрабаваны сродак ушчунку [пужкаю па пятах] не дапамог: хвароба была загпана ў сярэдзіну. Лужанін. [Маці] сказала якраз пра тое, пра што я думаў: — Які з яго настаўнік! Ён жа дзіця яшчэ. А малыя ж вунь якія гарэзы! На іх ушчунак патрэбен. Якімовіч.

2. Дакор, папрокі. [Служанка:] — Бегаеш, таўчэшся за якіх-небудзь няшчасных восем рублёў у месяц, і яшчэ колькі ўшчункаў ды папрокаў атрымаеш. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)