уціхамі́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго-што. Супакоіць, зменшыць сілу праяўлення чаго-н.

У. дзяцей.

У. злосць.

2. каго. Сілай супакоіць; задушыць (бунт, паўстанне і пад.).

У. бунтаўшчыкоў.

3. каго-што. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць.

У. стыхію.

У. раз’юшанага быка.

|| незак. уціхамі́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уціхамі́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уціхамі́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уціхамі́ру уціхамі́рым
2-я ас. уціхамі́рыш уціхамі́рыце
3-я ас. уціхамі́рыць уціхамі́раць
Прошлы час
м. уціхамі́рыў уціхамі́рылі
ж. уціхамі́рыла
н. уціхамі́рыла
Загадны лад
2-я ас. уціхамі́р уціхамі́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час уціхамі́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уціхамі́рыць сов.

1. утихоми́рить, усмири́ть;

у. бунтаўшчыко́ў — утихоми́рить (усмири́ть) бунтовщико́в;

2. (заставить повиноваться) укроти́ть, обузда́ть;

у. ты́гра — укроти́ть ти́гра;

3. успоко́ить, угомони́ть, утихоми́рить;

у. дзяце́й — успоко́ить (угомони́ть, утихоми́рить) дете́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уціхамі́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць супакоіцца, суняцца. [Васіль:] — Прымай, Янук, гасцей ды ўціхамір свайго барбоса! Зайсці трэба! Шашкоў. // Аслабіць, зменшыць сілу праяўлення чаго‑н. Цяпер яму [Кліму] захацелася ўціхамірыць гэтую злосць на Сідары. Галавач. У выканкоме вырашылі падзяліць [кватэры] загадзя, каб уціхамірыць непакой і хваляванне. Мележ.

2. Сілай супакоіць каго‑н.; задушыць (бунт, паўстанне і пад.). [Гена:] — Няхай пан не хвалюецца, мы ўціхамірым бунтаўшчыкоў. Жычка.

3. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць. Тры дні змагаліся геолагі і нафтавікі, каб уціхамірыць стыхію. В. Вольскі. Грознага [быка] ўсё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмири́ть сов. уціхамі́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утихоми́рить сов. уціхамі́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присмири́ть сов. супако́іць, уціхамі́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смири́ть сов. уціхамі́рыць, утаймава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уціхамі́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціхамірыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уціхамі́ранне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціхамірыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)