уці́снуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уці́снуся уці́снемся
2-я ас. уці́снешся уці́снецеся
3-я ас. уці́снецца уці́снуцца
Прошлы час
м. уці́снуўся уці́снуліся
ж. уці́снулася
н. уці́снулася
Загадны лад
2-я ас. уці́сніся уці́сніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уці́снуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н.

У. ў зямлю.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае.

У. ў аўтобус.

3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (разм.).

У. папружкай.

4. перан. Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (разм.).

Уціснуўся ў каледж.

|| незак. уціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уці́снуцца сов.

1. вжа́ться, вдави́ться, вти́снуться;

2. (пробраться) вти́снуться;

у. ў нато́ўп — вти́снуться в толпу́;

3. затяну́ться;

у. папру́гай — затяну́ться по́ясом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго‑н., куды‑н. Здавалася, што зараз на галаву ўпадзе міна. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не зачапіў. Мележ.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што‑н. цеснае, запоўненае; ушыцца. Нарэшце падышоў аўтобус. Ён быў перапоўнены, аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверцы і пакацілі ў напрамку вакзала. Шыловіч.

3. Разм. Цесна абвязаць сябе чым‑н. Уціснуцца папружкай.

4. перан. Разм. Якім‑н. чынам уладкавацца куды‑н. Сяк-так уціснуўся ў кулінарны тэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вдави́ться уці́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

втесни́ться уці́снуцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вти́снуться уці́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зати́снуться заці́снуцца, уці́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вжа́ться уці́снуцца, мног. паўціска́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ужа́ться сов., прост. уці́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)