ухва́льны, -ая, -ае (разм.).

Які заключае ў сабе, выражае ўхвалу.

Ухвальныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухва́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ухва́льны ухва́льная ухва́льнае ухва́льныя
Р. ухва́льнага ухва́льнай
ухва́льнае
ухва́льнага ухва́льных
Д. ухва́льнаму ухва́льнай ухва́льнаму ухва́льным
В. ухва́льны (неадуш.)
ухва́льнага (адуш.)
ухва́льную ухва́льнае ухва́льныя (неадуш.)
ухва́льных (адуш.)
Т. ухва́льным ухва́льнай
ухва́льнаю
ухва́льным ухва́льнымі
М. ухва́льным ухва́льнай ухва́льным ухва́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ухва́льны разг. одобри́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухва́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да ўхвалы, заключае ўхвалу. Твар Ткачова, як і заўжды, быў строгі, нават крыху непрыветны, а словы — шчырыя, дужа добрыя, ухвальныя. Савіцкі. — Будзем памагаць і сена касіць, і жаць. А малаціць будзем.. разам! — Разам, — пайшоў услед ухвальны і, можна сказаць, дружны гоман. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)