уту́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уту́льны уту́льная уту́льнае уту́льныя
Р. уту́льнага уту́льнай
уту́льнае
уту́льнага уту́льных
Д. уту́льнаму уту́льнай уту́льнаму уту́льным
В. уту́льны (неадуш.)
уту́льнага (адуш.)
уту́льную уту́льнае уту́льныя (неадуш.)
уту́льных (адуш.)
Т. уту́льным уту́льнай
уту́льнаю
уту́льным уту́льнымі
М. уту́льным уту́льнай уту́льным уту́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уту́льны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца ўтульнасцю (у 2 знач.), зручны і прыемны.

У. пакой.

Утульна (прысл.) умасціцца ў крэсле.

2. Зацішны, укрыты ад каго-, чаго-н.

У. куточак для адпачынку.

|| наз. уту́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уту́льны ую́тный, поко́йный; укро́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уту́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца ўтульнасцю, упарадкаванасцю; такі, у якім прыемна знаходзіцца, жыць. Паваротны акінуў вачыма ўтульны пакой з круглым сталом пасярэдзіне, .. піяніна і карцінамі на сценах. Гурскі. Домік быў невялікі, але чысты, утульны, акружаны гародам і садзікам. Машара. Пасля ўтульнай і цёплай машыны надвор’е здавалася асабліва золкім і непрыветным. Савіцкі. // Выгодны, зручны. У вялікім утульным крэсле драмаў вартаўнік. Грахоўскі.

2. Зацішны, укрыты ад каго‑, чаго‑н. Вера. Алексіч доўга хадзіла па адхоннаму берагу Віцьбы, шукала ўтульнае месца. Асіпенка. Дробных [галаўнёў] лёгка знайсці ў ціхіх утульных завадзях, асабліва ў вусцях ручаёў і рэчак. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ую́тный уту́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́льны, см. уту́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уту́льнасць, -і, ж.

1. гл. утульны.

2. Выгода, прыемная ўпарадкаванасць быту, жылля.

Стварыць у. у доме.

Хатняя ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уту́льна,

1. Прысл. да утульны.

2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці ўтульнасці. Домік невялікі, але дагледжаны, як лялька. У чатырох пакоях яго ўтульна, цёпла, светла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укро́мный заці́шны; (уютный) уту́льны; (тихий) ці́хі;

укро́мный уголо́к заці́шны (ці́хі) куто́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыту́льны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца добрым прытулкам; утульны. Пасля ўчарашніх турбот іх «дом» здаваўся такім прытульным, родным, нібы яны тут і нарадзіліся. Маўр. Дарога пайшла з грывы ўніз, бліжэй да Дняпра, і тут вачам адкрылася прытульная і даволі вялікая лагчына. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)