усхо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усхо́дні усхо́дняя усхо́дняе усхо́днія
Р. усхо́дняга усхо́дняй
усхо́дняе
усхо́дняга усхо́дніх
Д. усхо́дняму усхо́дняй усхо́дняму усхо́днім
В. усхо́дні (неадуш.)
усхо́дняга (адуш.)
усхо́днюю усхо́дняе усхо́днія (неадуш.)
усхо́дніх (адуш.)
Т. усхо́днім усхо́дняй
усхо́дняю
усхо́днім усхо́днімі
М. усхо́днім усхо́дняй усхо́днім усхо́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

усхо́дні в разн. знач. восто́чный;

у. ве́цер — восто́чный ве́тер;

~нія раёны — восто́чные райо́ны;

~нія наро́ды — восто́чные наро́ды;

~няя архітэкту́ра — восто́чная архитекту́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром. Брыль.

2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю. Машара.

•••

Усходнія крэсы гл. крэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхо́д¹, -у, М -дзе, м.

1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.

Устаць да ўсходу сонца.

2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.

3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.

Падарожжа на У.

Блізкі У.

Далёкі У.

Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.

Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.

|| прым. усхо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восто́чный усхо́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыента́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Усходні, уласцівы краінам Усходу.

А. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чына́ра, -ы, мн. -ы, -на́р, ж.

Дрэва сямейства платанавых; усходні платан.

|| прым. чына́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ост, ‑у, М осце, м.

Спец.

1. Усход, усходні напрамак.

2. Усходні вецер.

[Ням. Ost.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раха́т-луку́м, -у, м.

Усходні кандытарскі выраб з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Восто́чный Тимо́р Усхо́дні Тымо́р;

Демократи́ческая Респу́блика Восто́чный Тимо́р Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Усхо́дні Тымо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)