усхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

1. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.; пачаць моцна дурэць, сваволіць.

Дзеці ўсхадзіліся, не суняць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна бушаваць (пра з’явы прыроды).

Усхадзіўся вецер.

|| незак. усхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхадзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усхаджу́ся усхо́дзімся
2-я ас. усхо́дзішся усхо́дзіцеся
3-я ас. усхо́дзіцца усхо́дзяцца
Прошлы час
м. усхадзі́ўся усхадзі́ліся
ж. усхадзі́лася
н. усхадзі́лася
Загадны лад
2-я ас. усхадзі́ся усхадзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час усхадзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усхадзі́цца сов.

1. (о явлениях природы) подня́ться, разбушева́ться;

~дзі́лася заве́я — подняла́сь (разбушева́лась) мете́лица;

2. (дойти до крайней степени в проявлении чего-л.) разойти́сь;

ён так ~дзі́ўся, што не суня́ць — он так разошёлся, что не уня́ть;

3. (о детях) расшали́ться, расшуме́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот. Лынькоў. — Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка. Каліна. У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я. Чарнышэвіч. // Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць. // Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок! Чарот. [Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць. Марціновіч. // Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці. Гроднеў. Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхо́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да усхадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взбелени́ться прост. раз’ю́шыцца, раззлава́цца, усхадзі́цца, разгне́вацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взъерепе́ниться сов., прост. усхадзі́цца, раз’ю́шыцца, загарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспетуши́ться сов., прост. усхадзі́цца; расхрабры́цца, разгарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запетуши́ться сов., разг. усхадзі́цца, расхадзі́цца; расхрабры́цца; загарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Разм.

1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.

2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.

3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)