успу́хнуць гл. пухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успу́хнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. успу́хне успу́хнуць
Прошлы час
м. успу́х успу́хлі
ж. успу́хла
н. успу́хла
Дзеепрыслоўе
прош. час успу́хшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успу́хнуць сов. вспу́хнуть; взду́ться;

па́льцы ўспу́хлі ад хо́ладу — па́льцы вспу́хли от хо́лода;

шчака́ ўспу́хла — щека́ взду́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. успух, ‑а; зак.

Павялічыцца ў аб’ёме, апухнуць. Шчака ўспухла. Ногі ўспухлі. □ Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́хнуць, -ну, -неш, -не; пух, -хла; -ні; незак.

Станавіцца круглявым, пакрывацца пухлінай.

Ногі пухнуць.

|| зак. успу́хнуць, -ну, -неш, -не; успу́х, -хла; -ні і апу́хнуць, -ну, -неш, -не; апу́х, -хла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўспуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Успухнуць — пра ўсё, многае.

Пальцы паўспухалі ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напу́хнуць, -ну, -неш, -не; напу́х, -хла; -ні́; зак.

Стаць ненармальна пухлым, успухнуць.

Напух нос.

|| незак. напуха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успуха́ць, ‑ае.

Незак. да успухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успуха́ць несов. вспуха́ть; вздува́ться; см. успу́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успу́хлы вспу́хший, вспу́хнувший; взду́тый; см. успу́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)