успаце́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. успаце́ю успаце́ем
2-я ас. успаце́еш успаце́еце
3-я ас. успаце́е успаце́юць
Прошлы час
м. успаце́ў успаце́лі
ж. успаце́ла
н. успаце́ла
Загадны лад
2-я ас. успаце́й успаце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час успаце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

взопре́ть сов., прост. упрэ́ць, спаце́ць, успаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

1. Сагрэцца, нагрэцца.

Зямля ўгрэецца — хутчэй зерне ўзыдзе.

2. Успацець, упарыцца, вельмі ўтаміцца.

Конь угрэўся.

|| незак. уграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угрэ́цца, угрэюся, угрэешся, угрэецца; зак.

Разм.

1. Сагрэцца, пагрэцца. Так [Парамон] устыў, што і на гарачай печы не мог угрэцца. Лобан. Угрэецца зямля — хутчэй [зерне] узыдзе і ўраджай будзе. Савіцкі.

2. Успацець, упарыцца; вельмі ўтаміцца. [Ніна] спяшалася і праз якую гадзіну добра ўгрэлася, але не спынілася, каб перадыхнуць, а толькі на хаду расшпіліла кажушок. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спацець, успацець, упацець, упарыцца, абліцца потам; умакрэць, узмакрэць, упрэць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)