успаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак. (разм.).

1. на што. Тое, што і напароцца (у 1 знач.).

У. на патарчаку.

2. Рана ўстаць, прачнуцца.

Успароўся ні свет ні зара.

|| незак. успо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успаро́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. успару́ся успо́рамся
2-я ас. успо́рашся успо́рацеся
3-я ас. успо́рацца успо́руцца
Прошлы час
м. успаро́ўся успаро́ліся
ж. успаро́лася
н. успаро́лася
Загадны лад
2-я ас. успары́ся успары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час успаро́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успаро́цца сов., разг.

1. напоро́ться;

2. разг. (очень рано встать) подня́ться, просну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успаро́цца, успаруся, успорашся, успорацца; зак.

Разм.

1. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. Седзячы за рулём, .. [Каваль] мала аглядаўся па баках, быў заняты дарогай, увага канцэнтравалася на тым, каб не ўспароцца на стрэчныя машыны. Савіцкі.

2. Рана ўстаць, прачнуцца. — От жа ранняя птушка... — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорацца ні свет ні зара. С. Александровіч. Панця ўспароўся недзе каля першых пеўняў, пакрактаў, пастагнаў на ложку і пачаў марудна, нехаця збірацца... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успо́рвацца гл. успароцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўспо́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Успароцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да успароцца.

2. Зал. да успорваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)