усла́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усла́ны усла́ная усла́нае усла́ныя
Р. усла́нага усла́най
усла́нае
усла́нага усла́ных
Д. усла́наму усла́най усла́наму усла́ным
В. усла́ны (неадуш.)
усла́нага (адуш.)
усла́ную усла́нае усла́ныя (неадуш.)
усла́ных (адуш.)
Т. усла́ным усла́най
усла́наю
усла́ным усла́нымі
М. усла́ным усла́най усла́ным усла́ных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

усла́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усла́ны усла́ная усла́нае усла́ныя
Р. усла́нага усла́най
усла́нае
усла́нага усла́ных
Д. усла́наму усла́най усла́наму усла́ным
В. усла́ны (неадуш.)
усла́нага (адуш.)
усла́ную усла́нае усла́ныя (неадуш.)
усла́ных (адуш.)
Т. усла́ным усла́най
усла́наю
усла́ным усла́нымі
М. усла́ным усла́най усла́ным усла́ных

Кароткая форма: усла́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

усла́ны у́стланный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усла́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад услаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́стланный усла́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усла́ць, усцялю́, усце́леш, усце́ле; усцялі́; усла́ны; зак., што і чым.

Сцелячы што-н., пакрыць усю паверхню; заняць сабою ўсю паверхню.

У. падлогу дыванамі.

Лісце ўслала дол.

|| незак. усціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усціла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісцвяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лісця. Лісцвяны гушчар. Лісцвяны шолах. // Які складаецца, ўтвараецца з лісця; накрыты, усланы лісцем. Лісцвяны подсціл. □ І часта, па начах, калі праз лісцвяны дах хаціны паблісквалі буйныя паўднёвыя зоры, ..лорд думаў пра жыццё, пра яго недарэчнасць. Лынькоў.

2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы. Пышнае ўбранне лісцвяных дрэў, асабліва бяроз, сям-там пачынае жаўцець. Паслядовіч. // Які складаецца з дрэў з лісцем. Вецер .. абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў лісцвяны маладняк. Быкаў. [Вялічка:] — Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)