усла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Праславіць, усхваліць, апець.

У. свой народ.

|| незак. услаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усла́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усла́ўлю усла́вім
2-я ас. усла́віш усла́віце
3-я ас. усла́віць усла́вяць
Прошлы час
м. усла́віў усла́вілі
ж. усла́віла
н. усла́віла
Загадны лад
2-я ас. усла́ў усла́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час усла́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усла́віць сов. просла́вить; воссла́вить; (в песнях, стихах — ещё) воспе́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усла́віць, услаўлю, уславіш, уславіць; зак., каго-што.

Праславіць, усхваліць, апець. З усіх чалавечых армій Я сёння ўславіць хачу Тую, якая раўняецца, Тую, якая змагаецца — Па Ільічу. Макаль. Янка гукнуў: — Увага! Хлопцы! Уславім у валачобнай песні нашу мілую гаспадыню, Вольгу Сцяпанаўну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усла́ўлены просла́вленный; воссла́вленный; воспе́тый; см. усла́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апе́ць, апяю́, апяе́ш, апяе́; апяём, апеяце́, апяю́ць; апе́й; апе́ты; зак., каго-што (высок.).

Уславіць, усхваліць (у вершах, песнях).

А. герояў.

|| незак. апява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспе́ть сов., высок. апе́ць; усхвалі́ць; усла́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воссла́вить сов., высок., уст. усла́віць, прасла́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

услаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да уславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)