ускруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак. (разм.).

Устаць вельмі рана.

Чаго ты так рана ўскруціўся?

|| незак. ускру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускруці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ускручу́ся ускру́цімся
2-я ас. ускру́цішся ускру́ціцеся
3-я ас. ускру́ціцца ускру́цяцца
Прошлы час
м. ускруці́ўся ускруці́ліся
ж. ускруці́лася
н. ускруці́лася
Загадны лад
2-я ас. ускруці́ся ускруці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ускруці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ускруці́цца сов., разг. (проснувшись, встать очень рано) подня́ться;

чаго́ ты так ра́на ўскруці́ўся? — чего́ ты так ра́но подня́лся?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

Разм.

1. Устаць вельмі рана. [Адэля:] — Што гэта? Яшчэ чуць золак, а ты ўжо ўскруціўся? Звар’яцеў, стары, ці што? Чарот. — Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ. Хадкевіч.

2. Нечакана разбушавацца (пра з’явы прыроды). Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш. Чарнышэвіч.

3. Узвіцца ўверх. Мяч свечкай ускруціўся ўгору і ўпаў якраз пасярод вуліцы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ускруціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)