ускаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ускачу́ уско́цім
2-я ас. уско́ціш уско́ціце
3-я ас. уско́ціць уско́цяць
Прошлы час
м. ускаці́ў ускаці́лі
ж. ускаці́ла
н. ускаці́ла
Загадны лад
2-я ас. ускаці́ ускаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ускаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ускаці́ць сов. (наверх) вскати́ть, вкати́ть;

у. ка́мень на ўзго́рак — вскати́ть (вкати́ть) ка́мень на буго́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускаці́ць, ускачу, ускоціш, ускоціць; зак., каго-што.

Коцячы, падняць, закаціць куды‑н. А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць! Паўлаў. — Але ж дзе я паспею? — пачала апраўдвацца разгубленая Галкоўская. — Вунь хлопец ляпае сякерай. — Усміхнулася. — Ужо на тосты вянок ускацілі па бервяну. Чыгрынаў. // З цяжкасцю ўсцягнуць, палажыць на што‑н. Надзя ўскаціла Слесарэнку на сані, паклала зручней, накрыла посцілкай, закідала сенам аўтамат. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вскати́ть сов. ускаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уско́чаны вска́ченный, вка́ченный; см. ускаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уско́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ускаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уско́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ускаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уско́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ускочваць — ускаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уско́чваць несов. вска́тывать, вка́тывать; см. ускаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. чаго. Прыкаціць нейкую колькасць чаго-н.

Н. бярвення.

2. што. Ускаціць што-н. на якую-н. паверхню.

Н. бочкі на платформу.

|| незак. нако́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)