уры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць у глыб чаго-н. рыючы (пра жывёл).

2. Схавацца ў вырытым паглыбленні ці ў чым-н. сыпкім.

У. ў сена.

|| незак. урыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уры́юся уры́емся
2-я ас. уры́ешся уры́ецеся
3-я ас. уры́ецца уры́юцца
Прошлы час
м. уры́ўся уры́ліся
ж. уры́лася
н. уры́лася
Загадны лад
2-я ас. уры́йся уры́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уры́цца сов.

1. (рылом — о животных) вры́ться, зары́ться;

2. (спрятаться в вырытом углублении или в чём-л. сыпучем) зары́ться;

ён уры́ўся ў се́на і засну́ў — он зары́лся в се́но и засну́л;

3. (с силой врезаться во что-л.) зары́ться;

машы́на ўры́лася ў гразь — маши́на зары́лась в грязь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уры́цца, урыюся, урыешся, урыецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рыючы, пранікнуць у глыб чаго‑н. (пра жывёл).

2. Схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым‑н. сыпкім; зарыцца. «Салавей» урыўся ў вялізны стог сена і адпачываў. Бядуля.

3. З сілай, на хаду урэзацца ў што‑н. [Аляксей:] — Машына з ходу ўрыецца ў гразь, як свіння, узніме цэлы вал твані наперадзе, і сядзі. Мележ. [Косцік] шыўся далей, да гурбы каровак. Нехта штурхнуў яго так, што ён урыўся ў іх носам, яшчэ не ўспеўшы падняцца, пачаў адчыняць каробкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урыва́цца¹ гл. урыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажуры́цца, -уру́ся, -у́рышся, -у́рыцца; зак. (разм.).

Засумаваць, замаркоціцца; пачаць журыцца.

Зажурыўся хлопец па доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закуры́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́рыцца; зак.

Пачаць курыцца (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закуры́цца¹, -уру́ся, -у́рышся, -у́рыцца; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца.

Сцены закурыліся ад дыму.

|| незак. заку́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вры́ться

1. (рылом — о животных) уры́цца;

2. (вкопаться) укапа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урыва́цца 1, ‑аецца.

Незак. да урыцца.

урыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уварвацца.

2. Зал. да урываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)