ураджа́йнасць, -і, ж.

Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву.

Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураджа́йнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ураджа́йнасць
Р. ураджа́йнасці
Д. ураджа́йнасці
В. ураджа́йнасць
Т. ураджа́йнасцю
М. ураджа́йнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ураджа́йнасць ж., в разн. знач. урожа́йность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураджа́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць. Шамякін.

2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урадлі́васць, -і, ж.

1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай.

У. глебы.

2. Тое, што і ураджайнасць.

Павысіць у. ільну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлеборо́дие ср., хлеборо́дность урадлі́васць, -ці ж., ураджа́йнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урожа́йность

1. ураджа́йнасць, -ці ж.;

2. урадлі́васць, -ці ж.; см. урожа́йный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыро́д ’патомства’ (ТС), сюды ж таксама пріро́д ’ураджай, ураджайнасць’ (Юрч. СНС). Рус. пск. приро́д ’род; патомства, дзеці, нашчадкі’, урал. приро́д ’прыплод’, параўн. укр. природи́ти ’ўрадзіць’, прирі́док ’прыроджаная ўласцівасць’. Нулявы дэрыват ад *прырадзі́ць < радзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́віць, плаўлю, плавіш, плавіць; незак., што.

Ператвараць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. Хочаш, плаў руду — чакаюць домны, Хочаш — ураджайнасць уздымай! Броўка. Вясна звінела ў парках раўчукамі, Шчапала лёд і плавіла снягі. Калачынскі. // Атрымліваць метал у выніку такога працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урадлі́васць, ‑і, ж.

1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай. Адной з істотных уласцівасцей глебы з’яўляецца ўрадлівасць. «Весці». Розныя глебы па ўрадлівасці — розныя нормы высеву. Ермаловіч. Тост за калгасную нашу сям’ю, Ніў залатых урадлівасць; Тост за глыбокую ў полі раллю І за руплівае жніва! Танк.

2. Ураджайнасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)