упераго́нкі

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
упераго́нкі - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упераго́нкі нареч., разг. вперего́нки, вперегонки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упераго́нкі, прысл.

Разм. Пераганяючы адзін аднаго; навыперадкі. Пабраўшы кійкі, Міма гулкай трохтонкі, Імчаць хлапчукі Па сялу ўперагонкі. Куляшоў. Асядлаўшы варанога, З хлапчукамі ўперагонкі Я ляцеў, — гула дарога, Вецер біў у перапонкі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераганкі: у пераганке́ ’навыперадкі (гульня)’, пераго́нкі, упераго́нкі ’тс’, ’спаборніцтва ў бегу’ (Др.-Падб.; Гарэц.). Да наперагонкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)