уну́траны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уну́траны уну́траная уну́транае уну́траныя
Р. уну́транага уну́транай
уну́транае
уну́транага уну́траных
Д. уну́транаму уну́транай уну́транаму уну́траным
В. уну́траны (неадуш.)
уну́транага (адуш.)
уну́траную уну́транае уну́траныя (неадуш.)
уну́траных (адуш.)
Т. уну́траным уну́транай
уну́транаю
уну́траным уну́транымі
М. уну́траным уну́транай уну́траным уну́траных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вну́треннее Япо́нское мо́ре Уну́транае Япо́нскае мо́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́ласны, -ая, -ае.

Які ўяўляе сабой унутранае адзінства; цэлы, адзіны.

Цэласная тэорыя.

|| наз. цэ́ласнасць, -і, ж.

Тэрытарыяльная ц. дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ініцыяты́ва, -ы, ж.

1. Самастойны пачын, унутранае імкненне да новых форм дзейнасці; прадпрымальнасць.

Праявіць ініцыятыву.

2. Вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях.

Узяць ініцыятыву ў свае рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздво́ены, -ая, -ае.

1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае.

Раздвоеная губа.

Р. след.

2. перан. Які страціў цэльнасць, унутранае адзінства.

Раздвоенае ўсведамленне.

|| наз. раздво́енасць, -і, ж.

Р. пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Цяга да ажыццяўлення чаго-н., унутранае імкненне.

Гарэць жаданнем.

Ж. перамогі.

2. Прадмет захаплення, мары і пад.

Тэатральная сцэна — вось яго ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уваскрэ́сенне, ‑я, н.

1. Паводле рэлігійных вераванняў — вяртанне мёртвых да жыцця.

2. перан. Унутранае абнаўленне, адраджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дво́іцца; зак.

1. Раздзяліцца надвае.

Сцежка раздвоілася.

2. перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым.

Думкі раздвоіліся.

|| незак. раздво́йвацца, -аецца.

|| наз. раздвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсты́нкт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыроджаная здольнасць рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.

І. самазахавання.

2. Падсвядомае прадчуванне чаго-н., унутранае чуццё.

Мацярынскі і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́ласны, ‑ая, ‑ае.

Які ўяўляе сабой унутранае адзінства; адзіны, цэлы. Цэласнае ўражанне. Цэласная натура. □ У лепшых сваіх творах паэт дасягае адзінства паміж формай і зместам, а гэта робіць твор цэласным і сапраўды мастацкім. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)