уна́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак., з інф.

Тое, што і панадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уна́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уна́джуся уна́дзімся
2-я ас. уна́дзішся уна́дзіцеся
3-я ас. уна́дзіцца уна́дзяцца
Прошлы час
м. уна́дзіўся уна́дзіліся
ж. уна́дзілася
н. уна́дзілася
Дзеепрыслоўе
прош. час уна́дзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уна́дзіцца сов. пова́диться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў. Даніленка. [Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці. Ляўданскі. // Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пова́диться пана́дзіцца, уна́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нала́диться

1. нала́дзіцца; упара́дкавацца;

2. (повадиться) прост. уна́дзіцца; (приспособиться, приноровиться) прыстасава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прына́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл).

2. Разм. Прызвычаіцца быць, бываць дзе‑н.; панадзіцца, унадзіцца. Так я прынадзіўся наведвацца .. [у піўнушку], аж зараз сорамна ўспомніць. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зала́дить сов., разг.

1. (повторять одно и то же) зала́дзіць; задзяўбці́;

2. (повадиться) уна́дзіцца; (зачастить) зачасці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спана́трыцьунадзіцца’ (Жд. 2), ‘прызвычаіцца, прывыкнуць, прывучыць’ (Скарбы, Юрч.), ‘вынюхаць, адчуць карысць’ (Арх. Федар.), ‘разабрацца, зразумець праз пэўны час’ (ашм., Стан.), ‘здагадацца, скеміць’ (Варл., Сл. ПЗБ), спана́трываць ‘разумець’ (Касп.), спынутрува́цца ‘ўнадзіцца’ (Бяльк.), спапатрава́ць ‘паназіраць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. балг. дыял. спантре́вам ‘разумець’, адносіны да якога застаюцца няяснымі. Да панатрыць (гл.), няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 529) параўноўваюць з польск. spenetrować ‘агледзець, высачыць’, што з лац. penetrare ‘пранікаць, дасягаць, урывацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)