улі́цца, увалью́ся, увалье́шся, увалье́цца; увальёмся, увальяце́ся, увалью́цца і улію́ся, уліе́шся, уліе́цца; уліёмся, уліяце́ся, улію́цца; улі́ўся, уліла́ся, -ло́ся; улі́ся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наліцца ўнутр.

У лодку ўлілася вада.

2. перан. Папоўніць сабою, далучыцца.

У працоўны калектыў улілося новае папаўненне.

|| незак. уліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. уліе́цца
увалье́цца
улію́цца
увалью́цца
Прошлы час
м. улі́ўся улілі́ся
ж. уліла́ся
н. уліло́ся
Загадны лад
2-я ас. улі́ся улі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час улі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

улі́цца сов., прям., перен. вли́ться;

вада́ ўліла́ся ў басе́йн — вода́ влила́сь в бассе́йн;

уліло́ся но́вае папаўне́нне — влило́сь но́вое пополне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улі́цца, увальецца і уліецца; пр. уліўся, улілася, ‑лося; заг. уліся; зак.

1. Наліцца ўнутр чаго‑н. Хоць у лодку і ўлілося трохі вады, аднак цяпер яна пайшла шпарчэй, бо мне памагаў вецер. Кірэенка. // Зліцца з чым‑н., льючыся, уцячы ў што‑н. Каціліся [патокі вады] аж да моста, каб уліцца ў рахманую Безымянку. Курто. / у перан. ужыв. У пакой улілося святло. // перан. Пранікнуць, напоўніць (пра пачуцці і пад.). Нейкая дзіўная хваля ўлілася ў грудзі і буйнай цёплай слязой скацілася на шчокі. Васілевіч. Бацькоўскі дом у цішыні лясоў, Даўно цябе надоўга я пакінуў, І свет шырокі ў вочы мае хлынуў, Уліўся ў грудзі клічам галасоў. Гаўрусёў.

2. перан. Далучыцца да чаго‑н., увайсці ў склад чаго‑н., папоўніць сабою што‑н. Усе [хлопцы] набіраліся новых свежых сіл, каб ноччу перайсці фронт і зноў уліцца ў чырвонаармейскую масу для заядлай барацьбы з панамі. Нікановіч. Мацнеў, рос, пашыраўся калгас, ужо суседнія дзве вёскі ўліліся ў яго. Мікуліч. [Усцін Тарасавіч] выйшаў за бальнічныя вароты, уліўся ў людскі паток і накіраваўся дадому. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уліва́цца гл. уліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вплесну́ться уплю́хнуцца, улі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

втечь сов. уцячы́, улі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уліва́цца несов., возвр., страд. влива́ться; см. улі́цца, уліва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уліцца.

2. Зал. да уліваць (гл. уліць у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак., у што.

1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго-н.

У. тварам у падушку.

2. Захутацца ў што-н.

У. ў каўнер.

|| незак. уту́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)