уляпі́цца, уляплю́ся, уле́пішся, уле́піцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляпіцца, прыліпнуць.

Фарба ўляпілася так, што не ададраць.

2. за каго-што. Учэпіста ўзяцца за каго-, што-н.

У. за поручні.

|| незак. уле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уляпі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уляплю́ся уле́пімся
2-я ас. уле́пішся уле́піцеся
3-я ас. уле́піцца уле́пяцца
Прошлы час
м. уляпі́ўся уляпі́ліся
ж. уляпі́лася
н. уляпі́лася
Загадны лад
2-я ас. уляпі́ся уляпі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уляпі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уляпі́цца сов., разг.

1. уцепи́ться, вцепи́ться;

~пі́ўся рука́мі за парэ́нчы — уцепи́лся рука́ми за пери́ла;

2. прилепи́ться, приста́ть;

це́ста ўляпі́лася за ру́кі — те́сто прилепи́лось (приста́ло) к рука́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уляпі́цца, улепіцца; зак.

Разм.

1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.

2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́плівацца гл. уляпіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

влепи́ться прост. уляпі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уляпіцца.

2. Зал. да улепліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́плівацца несов., разг.

1. уцепля́ться, вцепля́ться;

2. прилепля́ться, пристава́ть;

1, 2 см. уляпі́цца;

3. страд. влепля́ться, улепля́ться; см. уле́пліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узяцца / моцна: ухапіцца, учапіцца, уляпіцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)