уле́жацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. уле́жыцца уле́жацца
Прошлы час
м. уле́жаўся уле́жаліся
ж. уле́жалася
н. уле́жалася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уле́жацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання.

Снег улежаўся.

2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён).

Яблыкі ўлежаліся ў саломе.

Лён улежаўся.

|| незак. уле́жвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уле́жацца сов. (уплотниться от долгого лежания) улежа́ться, слежа́ться;

зямля́ яшчэ́ не ўле́жалася — земля́ ещё не улежа́лась;

се́на ўле́жалася — се́но слежа́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́жацца, ‑жыцца; зак.

1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання. Улежалася зямля. Улежаўся снег.

2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён). — Не вельмі .. [яблыкі] ўжо і зялёныя, — не згадзіўся Хрупак. — Улежацца ў саломе. Чыгрынаў. [Марыля:] Добры быў лянок; палала яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляжа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жы́цца; зак.

Тое, што і улежацца.

Сена ўляжалася.

Грушы ўляжаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уляжа́цца сов., см. уле́жацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́жвацца, ‑аецца.

Незак. да улежацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляжа́цца, ‑жыцца; зак.

Тое, што і улежацца. Стог у Кастуся атрымаўся даволі нязграбны, нейкі аднабокі, з нахіленай дзюбкай-вяршком. — Сена не ўляжалася... Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)