улада́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. улада́р уладары́
Р. уладара́ уладаро́ў
Д. уладару́ уладара́м
В. уладара́ уладаро́ў
Т. уладаро́м уладара́мі
М. уладару́ уладара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

улада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.

У. маёнтка.

2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца.

У. дзяржавы.

У. дум (перан.).

|| ж. улада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улада́р, -ра́ м.

1. властели́н; власти́тель, повели́тель;

2. владе́лец;

у. дум — власти́тель дум

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улада́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае чым‑н.; гаспадар чаго‑н. Пасля рэвалюцыі ўцёк кудысь уладар маёнтка, і за валоку не трэба было болей плаціць. Галавач. [Платон], відаць, ужо не раз мазгаваў пра тое, каб стаць непадзельным уладаром млына. Ракітны. // Той, хто пэўны час карыстаецца чым‑н. Змена ўладароў калыскі адбывалася са здзіўляючай хуткасцю: Колю папрасіла адтуль Настулька, Настульку — Галка. Кірэйчык.

2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай. Уладар дзяржавы. // Той, каму ўсе падначальваюцца. Усе .. [звяры] мірна сышліся ў гурт і маўкліва і пакорліва, як і птушкі, пазіралі на Лесавіка, свайго ўладара і бога. Вышынскі.

•••

Уладар дум каго, чыіх — чалавек, які робіць моцны ўплыў на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валада́р, -ра́ м., см. улада́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́зар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тытул старажытнарымскіх і візантыйскіх імператараў; кесар.

2. Манарх, уладар (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Манарх, уладар [славянская перадача старажытнарымскага імя Цэзар].

Кесару — кесарава! — няхай той, каму належыць права кіраваць, карыстаецца гэтым правам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́дзіч, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Спадчыннік дзедаўскага двара¹, маёнтка.

2. Уладар маёнтка, атрыманага ў спадчыну ад продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

власти́тель уст. улада́р, -ра́ м., валада́р, -ра́ м.;

власти́тель дум улада́р дум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улады́ка, -і, мн. -і, -ды́к, м.

1. Тытулаванне архірэя.

2. Тое, што і уладар.

|| ж. улады́чыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)