улаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць.

У. дзіця падарункам.

У. калег жартамі.

|| незак. улаго́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. улаго́джванне, -я, н.

|| наз. улаго́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улаго́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. улаго́джу улаго́дзім
2-я ас. улаго́дзіш улаго́дзіце
3-я ас. улаго́дзіць улаго́дзяць
Прошлы час
м. улаго́дзіў улаго́дзілі
ж. улаго́дзіла
н. улаго́дзіла
Загадны лад
2-я ас. улаго́дзь улаго́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час улаго́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

улаго́дзіць сов. умиротвори́ть; ублажи́ть; ума́слить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Дагаджаючы чым‑н., задобрыць каго‑н. Каб канчаткова .. [краўца] улагодзіць, Анціп дастае самасаду, закурваюць. Рылько. Каб улагодзіць Казюка, .. [Адэля] вярнулася не з пустымі рукамі. Броўка. / Пра зямлю. Калгаснікі-плужане і калгаснікі-трактарысты ўступалі ў сацспаборніцтва, пры гэтым не забывалася, што зямлю трэба ўлагодзіць таксама і гноем і, асабліва, попелам. Колас.

2. Супакоіць, суцешыць. Нячутна адчыніліся дзверы — і ўкаціўся Кляпнёў, як заўсёды з усмешачкай, вясёленькі, нёс новы анекдот, які павінен быў улагодзіць шэфа, калі той чым-небудзь угневаны. Шамякін. — Што ж ты, Паліна, не адна ж наша брыгада перайшла, — спрабаваў улагодзіць жонку Купчын. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ублажи́ть сов., разг. улаго́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; -го́джаны; зак., каму-чаму.

Задаволіць каго-н., зрабіўшы яму што-н. прыемнае; улагодзіць.

Д. гасцям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ула́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што) (разм.).

Улагодзіць, задобрыць каго-н.

|| незак. ула́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ула́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да улагодзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умілажа́ліць

‘уласкавіць, улагодзіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. умілажа́лю умілажа́лім
2-я ас. умілажа́ліш умілажа́ліце
3-я ас. умілажа́ліць умілажа́ляць
Прошлы час
м. умілажа́ліў умілажа́лілі
ж. умілажа́ліла
н. умілажа́ліла
Загадны лад
2-я ас. умілажа́ль умілажа́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час умілажа́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

улаго́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад улагодзіць.

2. у знач. прым. Якога ўлагодзілі. Улагоджанае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)