укры́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

Моцна пакрыўдзіць.

Хто ўкрыўдзіў малога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укры́ўдзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укры́ўджу укры́ўдзім
2-я ас. укры́ўдзіш укры́ўдзіце
3-я ас. укры́ўдзіць укры́ўдзяць
Прошлы час
м. укры́ўдзіў укры́ўдзілі
ж. укры́ўдзіла
н. укры́ўдзіла
Загадны лад
2-я ас. укры́ўдзі укры́ўдзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час укры́ўдзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

укры́ўдзіць сов., разг. разоби́деть, оби́деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укрыўдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)