укрыццё́

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. укрыццё́
Р. укрыцця́
Д. укрыццю́
В. укрыццё́
Т. укрыццём
М. укрыцці́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

укрыццё ср. (действие) укрыва́ние, накрыва́ние; см. укры́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укрыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. укрыць (у 1, 3 знач.) і стан паводле дзеясл. укрыцца (у 3 знач.); укрыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

1. Закрыць з усіх бакоў.

У. машыну брызентам.

2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

Цвіль укрыла сцены.

Чырвань укрыла шчокі.

3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

Ноч укрыла партызан ад ворага.

У. злачынца.

У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан.: утаіць).

|| незак. укрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. укры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. укрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. укрыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ветралом ’дрэвы, паваленыя ветрам; буралом’. Сюды ж ветраломная лінія (КТС). Укр. вітроло́м ’дрэва, зламанае ветрам’; ’моцны вецер’, рус. калуж., пск., перм. ветролом ’буралом’, польск. wiatrołom ’дрэва, паваленае або зламанае ветрам’; ’участак лесу-буралому’, чэш. větrolam, славац. vetrolam ’лясная паласа для аховы палёў ад ветру’; серб.-харв. в(ј)етро̀лом ’ламанне дрэў па прычыне моцнага ветру’; ’укрыццё, сховішча ад ветру’, балг. ветролом ’лес, паламаны моцным ветрам’. Магчыма, прасл. větro‑lamъ. Да вецер і ламаць (гл.). Семантычныя паралелі: літ. vė́tralauža, vė́jalaužos, ням. Windbruch, іт. frangivento.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укры́тие ср.

1. (действие) укрыццё, -цця́ ср., накрыццё, -цця́ ср.; хава́нне, -ння ср.; прыкрыва́нне, -ння ср.; укрыва́нне, -ння ср.; см. укры́ть;

укры́тие вое́нных престу́пников хава́нне (укрыва́нне, укрыццё) вае́нных злачы́нцаў;

2. воен. укры́цце, -цця ср.; (убежище) схо́вішча, -шча ср.;

укры́тие от пулемётного огня́ укры́цце ад кулямётнага агню́;

стреля́ть из укры́тия страля́ць з укры́цця;

3. (защищённое место) прыту́лак, -лку м., заці́шак, -шку м.;

они́ нашли́ укры́тие в пеще́ре яны́ знайшлі́ прыту́лак у пячо́ры;

найти́ укры́тие от ве́тра знайсці́ заці́шак ад ве́тру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сквалы́га ‘скнара, жмінда’ (ТСБМ), ‘скнара, ганебны скупец’, сквалы́жнік ‘тс’, сквалы́жны ‘скупы’, сквалы́жнічаць ‘быць скнарай’ (Нік. Очерки). Рус. сквалы́га ‘скнара, скупы’, дыял. скалы́га ‘тс’, сквиля́га ‘тс’, укр. сквиря́га ‘тс’. Збліжаецца з рус. скулить ‘скавытаць, ныць’ (Трубачоў у Фасмер, 3, 636), што з улікам варыянтаў дазваляе ўзвесці да кораня *skval‑/*skūl‑/*skoul‑, якому роднасныя ст.-ісл. skjolукрыццё’, с.-в.-ням. schûlen ‘быць скрытным, таемнічаць’, швед. skyla, нарв., дац. skjule ‘прыкрываць, хаваць’, што да і.-е. *(s)keu‑ (Новое в рус. этим. 1, 209). Каламіец (ЕСУМ, 269) збліжае ўкраінскае і рускае словы з гукапераймальным укр. скви́рити ‘плакаць, скавытаць’, рус. кви́литься ‘скардзіцца, нудзіцца’. Калі насуперак Новое в рус. этим. (208), што дапускае запазычанне слова з рускай мовы, лічыць яго ў беларускай мове арганічнай з’явай (пра што сведчыць фіксацыя Нікіфароўскім), то натуральным было б вывядзенне з кволіцца ‘жаліцца на слабасць, ныць’ (гл.), перан. ‘прыкідвацца бедным’, параўн. скволе́ць ‘аслабець, зрабіцца слабым’ (Нас.), да словаўтварэння параўн. маталыга (гл.). Збліжэнне з рус. шкулить ‘збіраць грошы тайна’ (гл. шкеліць) і іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 636; Новое в рус. этим., 208–209) падаюцца неверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)