укле́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. укле́ю укле́ім
2-я ас. укле́іш укле́іце
3-я ас. укле́іць укле́яць
Прошлы час
м. укле́іў укле́ілі
ж. укле́іла
н. укле́іла
Загадны лад
2-я ас. укле́й укле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час укле́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

укле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак.

1. што ў што. Уставіць, замацаваўшы клеем.

У. карту ў кнігу.

2. што чым. Заклеіць скрозь што-н.

У. сцяну плакатамі.

3. перан., чым і без дап. Нанесці ўдар, адлупцаваць (разм.).

У. пугай.

|| незак. укле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укле́йванне, -я, н. і укле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укле́іць сов.

1. (вделать, вставить) вкле́ить;

у. старо́нку ў кні́гу — вкле́ить страни́цу в кни́гу;

2. (заклеить сплошь) укле́ить;

у. сцяну́ плака́тамі — укле́ить сте́ну плака́тами;

3. прост. уда́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укле́іць, уклею, уклеіш, уклеіць; зак., што.

1. Уставіўшы, прыклеіць да чаго‑н. Уклеіць карту ў кнігу.

2. перан.; і чым. Разм. Панесці ўдар, моцна выцяць, ударыць; адлупцаваць. [Тамаш:] — Дагані, дагані, сынку, ды цуглямі па хвасце ўклей! Чорны. [Апацей Еўдаксеевіч:] — Я яго, гада печанага, каб уладу меў, разлажыў бы .. ды ўклеіў, ды ўсыпаў... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вкле́ить сов. укле́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Уклеіць усё, многае.

П. лісты ў кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклейваць — уклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уклеіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укле́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уклеіць.

2. Р мн. ‑леек. Тое, што ўклеена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)