узыхо́джанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. узыхо́джанне
Р. узыхо́джання
Д. узыхо́джанню
В. узыхо́джанне
Т. узыхо́джаннем
М. узыхо́джанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узыхо́джанне ср. (подъём на высоту) восхожде́ние;

у. на Эльбру́с — восхожде́ние на Эльбру́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узыхо́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узыходзіць — узысці (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узысці́, -ыду́, -ы́дзеш, -ы́дзе; -ышо́ў, -шла́, -ло́; -ыдзі́; зак.

1. Ідучы, падняцца наверх.

У. на ўзгорак.

У. на другі паверх.

2. Ступіць, уз’ехаць на паверхню чаго-н. або ўвайсці, уехаць куды-н.

У. на кладку.

Цягнік узышоў на мост.

У. на двор.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра нябесныя свяцілы: узняцца над гарызонтам.

Сонца ўзышло.

4. Праросшы, паказацца на паверхні глебы (пра пасеянае).

Лубін густа ўзышоў.

|| незак. узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і усхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 знач.).

|| наз. узыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.) і узыхо́джанне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалала́жанне, -я, н.

Від спорту — узыходжанне на крутыя скалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалала́жанне, ‑я, н.

Від спорту — узыходжанне на скалы. Спаборніцтвы па скалалажанню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восхожде́ние ср. узыхо́джанне, -ння ср., узыхо́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восхо́д м.

1. (действие) узыхо́джанне, -ння ср., узыхо́д, -ду м.;

2. (появление светила) усхо́д, -ду м., узыхо́д, -ду м.;

с восхо́дом со́лнца з усхо́дам со́нца;

3. (сторона горизонта, восток) усхо́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)