узру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца, устрывожыцца.

|| незак. узру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і узруша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узру́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узру́шуся узру́шымся
2-я ас. узру́шышся узру́шыцеся
3-я ас. узру́шыцца узру́шацца
Прошлы час
м. узру́шыўся узру́шыліся
ж. узру́шылася
н. узру́шылася
Загадны лад
2-я ас. узру́шся узру́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час узру́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узру́шыцца сов. возбуди́ться, взволнова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца; устрывожыцца. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Колас. [Маша] зноў узрушылася і так моцна, што рука з пісьмом апусцілася ў знямозе. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Стаць п’яным, ап’янець.

А. ад гарэлкі.

2. перан. Захапіцца да самазабыцця, узрушыцца.

А. ад шчасця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узруша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да узрушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да узрушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взвинти́ться (о нервах) узбудзі́цца, узру́шыцца, напру́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возбуди́ться узбудзі́цца; (взволноваться) усхвалява́цца, узру́шыцца; (распалиться) распалі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узру́швацца несов., возвр., страд. возбужда́ться; см. узру́шыцца, узру́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)