узруша́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узруша́юся узруша́емся
2-я ас. узруша́ешся узруша́ецеся
3-я ас. узруша́ецца узруша́юцца
Прошлы час
м. узруша́ўся узруша́ліся
ж. узруша́лася
н. узруша́лася
Загадны лад
2-я ас. узруша́йся узруша́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час узруша́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узруша́цца несов., возвр., страд., см. узру́швацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узруша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да узрушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца, устрывожыцца.

|| незак. узру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і узруша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узру́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узру́шуся узру́шымся
2-я ас. узру́шышся узру́шыцеся
3-я ас. узру́шыцца узру́шацца
Прошлы час
м. узру́шыўся узру́шыліся
ж. узру́шылася
н. узру́шылася
Загадны лад
2-я ас. узру́шся узру́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час узру́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

взви́нчиваться страд.

1. наганя́цца, узніма́цца;

2. узбуджа́цца, узруша́цца, напру́жвацца; см. взви́нчивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возбужда́ться

1. узбуджа́цца; (волноваться) хвалява́цца, узруша́цца; (распаляться) распа́львацца;

2. страд. выкліка́цца; узбуджа́цца; абуджа́цца; узніма́цца; распачына́цца, заво́дзіцца; настро́йвацца; см. возбужда́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца п’яным. Антаніна Міхайлаўна расказала, як яна выручала ў выпіўцы свайго нябожчыка мужа, як піла з самымі заядлымі выпівакамі і ніколі не п’янела. Колас.

2. перан. Узбуджацца, узрушацца ад чаго‑н. П’янець ад шчасця. П’янець ад радасці. □ Нам да вар’яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. І п’янець ад вясны, ад смалістых ажын. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)