узо́рысты, -ая, -ае.

Аздоблены ўзорамі, з узорамі.

Узорыстыя ліштвы.

Узорыстыя фіранкі.

|| наз. узо́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узо́рысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узо́рысты узо́рыстая узо́рыстае узо́рыстыя
Р. узо́рыстага узо́рыстай
узо́рыстае
узо́рыстага узо́рыстых
Д. узо́рыстаму узо́рыстай узо́рыстаму узо́рыстым
В. узо́рысты (неадуш.)
узо́рыстага (адуш.)
узо́рыстую узо́рыстае узо́рыстыя (неадуш.)
узо́рыстых (адуш.)
Т. узо́рыстым узо́рыстай
узо́рыстаю
узо́рыстым узо́рыстымі
М. узо́рыстым узо́рыстай узо́рыстым узо́рыстых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узо́рысты узо́рный, узо́рчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узо́рысты, ‑ая, ‑ае.

Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі. Шахавец. На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла. Б. Стральцоў. Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узо́рчатый узо́рысты, узо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мярэ́жысты, ‑ая, ‑ае.

Такі, як мярэжка, узорысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узо́рны, -ая, -ае.

1. гл. узор.

2. Які можа служыць прыкладам; дасканалы, паказальны.

У. парадак.

Узорная служба.

Узорна (прысл.) правесці сяўбу.

3. Тое, што і узорысты (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́вчатый нар.-поэт., прост.

1. траві́сты;

2. (узорчатый) квятча́сты, узо́рысты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск. deseń (а гэта з франц. dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвыйузорысты’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)