узнагаро́дзіць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
узнагаро́джу |
узнагаро́дзім |
| 2-я ас. |
узнагаро́дзіш |
узнагаро́дзіце |
| 3-я ас. |
узнагаро́дзіць |
узнагаро́дзяць |
| Прошлы час |
| м. |
узнагаро́дзіў |
узнагаро́дзілі |
| ж. |
узнагаро́дзіла |
| н. |
узнагаро́дзіла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
узнагаро́дзь |
узнагаро́дзьце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
узнагаро́дзіўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узнагаро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што) чым.
1. Даць ва ўзнагароду што-н.
У. ордэнам.
У. артыстаў воплескамі (перан.).
2. перан. Надзяліць, абдарыць чым-н. (кніжн.).
Прырода ўзнагародзіла яго талентам.
|| незак. узнагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. узнагаро́джванне, -я, н.
|| наз. узнагаро́джанне, -я, н. (да 1 знач.).
Прадставіць да ўзнагароджання.
|| прым. узнагаро́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Узнагародная грамата.
Атрымаць узнагародныя (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узнагаро́дзіць сов.
1. награди́ть;
у. о́рдэнам — награди́ть о́рденом;
2. вознагради́ть;
у. за паслу́гу — вознагради́ть за услу́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узнагаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што чым.
1. Даць узнагароду каму‑н. Узнагародзіць ордэнам. Узнагародзіць дыпломам першай ступені. □ Аўгінню ўзнагародзілі Ганаровай граматай райкома камсамола. Кірэйчык. [Цар:] — Вылечыш [коней] — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай. Якімовіч. // перан. Выказаць удзячнасцю адабрэнне; адплаціць належным чынам. [Аркестр народных інструментаў], таксама як і хор, гледачы ўзнагародзілі доўгімі і бурнымі воплескамі. Ляўданскі.
2. перан. Надзяліць чым‑н., абдарыць. Нам дзень Кастрычніка, як воля, дарагі. Узнагародзіў нас ён лёсам шчасным. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адва́га, -і, ДМ -ва́зе, ж.
Смеласць, рашучасць.
Узнагародзіць за адвагу.
А. гарады бярэ (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узнагаро́джанне, -я, н.
1. гл. узнагародзіць.
2. Тое, што і узнагарода (у 1 знач.).
Грашовае ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узнагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узнагародзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэмірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго (што).
Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй.
П. лепшых працаўнікоў.
|| наз. прэмірава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узнагаро́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узнагароджваць — узнагародзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вознагради́ть сов. узнагаро́дзіць; (заплатить) заплаці́ць; (отблагодарить) аддзя́каваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)