узмакрэ́ць гл. макрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмакрэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узмакрэ́ю узмакрэ́ем
2-я ас. узмакрэ́еш узмакрэ́еце
3-я ас. узмакрэ́е узмакрэ́юць
Прошлы час
м. узмакрэ́ў узмакрэ́лі
ж. узмакрэ́ла
н. узмакрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. узмакрэ́й узмакрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час узмакрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узмакрэ́ць сов., разг. (от пота) вспоте́ть, упа́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць мокрым (звычайна ад поту). Блукалі [хлопчыкі], як мне здалося, вельмі доўга, аж узмакрэлі, калі, нарэшце, нейкім цудам выйшлі проста да смалярні. Ваданосаў. Ад напружанасці ў .. [Кастуся] узмакрэлі далоні, і ад гэтага ён яшчэ больш бянтэжыўся. Гаўрылкін. Але як змерклася, калі ўсе паснулі, Галя дала волю слязам, яна амаль да раніцы прахліпала ў падушку, аж навалачка ўзмакрэла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спацець, успацець, упацець, упарыцца, абліцца потам; умакрэць, узмакрэць, упрэць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)