узлё́тна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
узлё́тна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узлётна-паса́дачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узлётна-паса́дачны узлётна-паса́дачная узлётна-паса́дачнае узлётна-паса́дачныя
Р. узлётна-паса́дачнага узлётна-паса́дачнай
узлётна-паса́дачнае
узлётна-паса́дачнага узлётна-паса́дачных
Д. узлётна-паса́дачнаму узлётна-паса́дачнай узлётна-паса́дачнаму узлётна-паса́дачным
В. узлётна-паса́дачны (неадуш.)
узлётна-паса́дачнага (адуш.)
узлётна-паса́дачную узлётна-паса́дачнае узлётна-паса́дачныя (неадуш.)
узлётна-паса́дачных (адуш.)
Т. узлётна-паса́дачным узлётна-паса́дачнай
узлётна-паса́дачнаю
узлётна-паса́дачным узлётна-паса́дачнымі
М. узлётна-паса́дачным узлётна-паса́дачнай узлётна-паса́дачным узлётна-паса́дачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узлётна-паса́дачны взлётно-поса́дочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взлётно-поса́дочный узлётна-паса́дачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узлётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўзлёту самалётаў, прызначаны для ўзлёту. Загорын рукою даў знак, і машына панеслася па ўзлётнай паласе на другі канец аэрадрома. Алешка. Пераскокваючы прыступкі рухомай лесвіцы-трапа, Павел збег на ўзлётную пластыкавую дарожку. Шыцік.

•••

Узлётна-пасадачная паласа гл. паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́жы, ‑аў; адз. лыжа, ‑ы, ж.

Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал. Танк. // Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.

•••

Навастрыць лыжы гл. навастрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паласа́ ж., в разн. знач. полоса́;

чарназёмная п. — чернозёмная полоса́;

п. агню́воен. полоса́ огня́;

п. рэа́кцыі — полоса́ реа́кции;

п. до́брага надво́р’я — полоса́ хоро́шей пого́ды;

газе́тная п. — газе́тная полоса́;

п. адчужэ́нняж.-д., уст. полоса́ отчужде́ния;

п. адво́дуж.-д. полоса́ отво́да;

узлётна-паса́дачная п. — взлётно-поса́дочная полоса́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паласа́, ‑ы; мн. палосы, палос і палосаў; ж.

1. Тонкі доўгі кавалак якога‑н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.). Доўгая паласа паперы звесілася ў акне рэдакцыі. Гартны. Там было поле са старой прысадзістай арабінай, у якой была адарвана разам з паласой кары да самай зямлі тоўстая галіна. Чорны.

2. Доўгая, параўнальна вузкая частка якой‑н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым‑н. Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ. Уздоўж лесу вузкай паласой цягнецца гнілое балота. Гамолка. / Аб чым‑н. такім, што набыло выцягнутую прадаўгаватую форму. Закурылі. У шызых палосах дыму .. лямпа гойдалася, як на хвалях. М. Стральцоў. // Доўгая вузкая рыса, лінія. На кошыку была шырокая рознакаляровая паласа. Мяжэвіч. Праз усю Мінскую вобласць, праз Палессе, праз Піншчыну і далей, на Баранавічы, працягнулася па карце цэлая паласа чырвоных флажкоў — шлях партызанскага рэйду. Лынькоў. // Вузкі, доўгі след ад чаго‑н. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.

3. Раён, пояс, зона, якія адрозніваюцца ад суседніх з імі раёнаў, паясоў, зон. Чарназёмная паласа. Паласа стэпаў. □ Хто з вас з сярэдняй паласы, той ведае апошнія зімовыя завірухі. Шамякін. // Участак, тэрыторыя, дзе што‑н. адбываецца, якія ахоплены чым‑н. у адрозненне ад акаляючай мясцовасці. Прыфрантавая паласа. Пагранічная паласа. □ Гэты палкоўніцкі маёнтак быў у паласе вайны, але ад фронту даволі яшчэ далёка. Чорны. [Васіль і Аксана] трапілі ў паласу абстрэлу... Кавалёў.

4. Нешырокі ўчастак ворнай зямлі. Раней кожны з нас паасобку калупаўся на сваёй паласе. Брыль.

5. перан. Прамежак часу, перыяд, які адрозніваецца чым‑н. ад папярэдняга і наступнага. [Валя] была ўзбуджана сваімі маладымі гадамі, пачаткам новай паласы ў сваім жыцці. Чорны. // Перыяд у настроі, унутраным стане чалавека. Мастак.. перажыў паласу змрочнага адчаю. «Беларусь».

6. Набраная або аддрукаваная старонка газеты, кнігі, часопіса. Рэдактар чытаў толькі што прынесеныя з друкарні палосы заўтрашняга нумару газеты — гэта была яго штовячэрняя работа. Хадкевіч.

•••

Паласа адчужэння — участак пэўнай шырыні ўздоўж чыгункі або шашы, які знаходзіцца ў падпарадкаванні дарожных упраўленняў.

Узлётна-пасадачная паласа (на аэрадромах) — доўгі ўчастак пэўнай шырыні, дзе адбываецца ўзлёт і пасадка самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)