узле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла; -ля́ж; зак., на каго-што.

Прыхіліўшыся, націснуць тулавам або часткай яго, наваліцца.

У. грудзьмі на стол.

|| незак. узляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узле́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узля́гу узля́жам
2-я ас. узля́жаш узля́жаце
3-я ас. узля́жа узля́гуць
Прошлы час
м. узлё́г узле́глі
узляглі́
ж. узле́гла
узлягла́
н. узле́гла
узлягло́
Загадны лад
2-я ас. узля́ж узля́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час узлё́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узле́гчы сов. навали́ться, нале́чь;

у. грудзьмі́ на стол — навали́ться (нале́чь) гру́дью на стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. узлёг, ‑легла; заг. узляж; зак.

Палегчы, наваліцца на каго‑, што‑н. Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узляга́ць гл. узлегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узлегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узляга́ць несов. нава́ливаться, налега́ть; см. узле́гчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узле́гчыся, ‑лягуся, ‑ляжашся, ‑ляжацца; ‑ляжамся, ‑ляжацеся, ‑лягуцца; пр. узлёгся, ‑леглася; зак.

Тое, што і узлегчы. Мікалай Гурбан узлёгся грудзьмі на стол і нерухома глядзеў у адну кропку. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаперціся, усперціся, налегчы, узлегчы, аблакаціцца, узлакаціцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)