уздыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Рабіць уздыхі.

2. перан., па кім-чым. Сумаваць, тужыць.

У. па каханай.

|| аднакр. уздыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздыха́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уздыха́ю уздыха́ем
2-я ас. уздыха́еш уздыха́еце
3-я ас. уздыха́е уздыха́юць
Прошлы час
м. уздыха́ў уздыха́лі
ж. уздыха́ла
н. уздыха́ла
Загадны лад
2-я ас. уздыха́й уздыха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час уздыха́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уздыха́ць несов., в разн. знач. вздыха́ть;

ця́жка ўздыха́ць — тяжело́ вздыха́ть;

у. па кім-не́будзь — вздыха́ть по кому́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Рабіць уздыхі. — Добрая душа гэта паненка, — казала бабка і ўздыхала. Колас. Відаць, не лягчэй на сэрцы было і ў Паўліка, бо ён прыціх і толькі час ад часу ўздыхаў. Бяганская. / у перан. ужыв. Вада і неба былі чорныя, глуха ўздыхала бездань акіяна. Хомчанка. Уздыхаў на пероне цягнік, Залатыя губляючы іскры. Глебка.

2. перан.; па кім-чым. Сумаваць, тужыць. Уздыхаць па далёкай радзіме. □ [Цёця Каця:] Вас мне шкада, Аляксандр Пятровіч. [Чарнавус:] Чаго ж па мне ўздыхаць? Я ж не памёр. Крапіва. Трэці быў няўклюдны малы, які ўвесь час уздыхаў па нейкай сваёй гармоні. Лынькоў. // па кім. Быць закаханым у каго‑н. Добры быў хлопец, А зараз па ім Болей дзяўчына Не будзе ўздыхаць, — П’яніц дзяўчаты Не хочуць кахаць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заўздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць уздыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздыхаць; уздых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вздыха́ть несов., в разн. знач. уздыха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Уздыхаць некаторы час. Старыя пабядуюць, паўздыхаюць і разыдуцца. Грахоўскі. Маці крыху пасядзела каля дзеда, паўздыхала і падалася на кухню. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.

2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издава́тьII несов. (чаще переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.): (о звуке) утвара́ць, (выдава́ць) гук, гуча́ць, крыча́ць, звіне́ць, скрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыха́ць; (о запахе) па́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)