узду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. з інф. Нечакана, раптам захацець ці вырашыць што-н. зрабіць.
Не ўздумайце ехаць без мяне!
2. каго-што і з дадан. Успомніць, прыпомніць (разм.).
Я ўздумала, што не прынесла яшчэ дроў у хату.
|| незак. узду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узду́маць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
узду́маю |
узду́маем |
| 2-я ас. |
узду́маеш |
узду́маеце |
| 3-я ас. |
узду́мае |
узду́маюць |
| Прошлы час |
| м. |
узду́маў |
узду́малі |
| ж. |
узду́мала |
| н. |
узду́мала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
узду́май |
узду́майце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
узду́маўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
узду́маць сов.
1. взду́мать; захоте́ть;
~маў заня́цца му́зыкай — взду́мал (захоте́л) заня́ться му́зыкой;
2. разг. вспо́мнить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што‑н. — Не ўздумайце страляць, — крыкнуў праваднік. — Мы партызаны. Вядзіце нас да начальства. Новікаў. Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. Шахавец. // Надумаць. — З інспектарам аблана Віктарам Кучэрыным нам даводзілася ездзіць даволі часта, і паміж намі ўстанавілася такая блізкасць, пры якой кожны меў права распытваць другога, што толькі ўздумае. Карпюк.
2. каго-што і з дадан. сказам. Разм. Успомніць, прыпомніць. Маці .. ніяк не магла ўспомніць і выгаварыць сынава імя. Возьме дзіця на рукі, а як зваць, не ўздумае. Васілевіч. Хацела [Алена] запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, — Ядзя павінна запрашаць. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взду́мать сов., разг. узду́маць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узду́маны разг. вспомя́нутый; см. узду́маць 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уздумаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Надумаць, прыдумаць што‑н. Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Сачанка. // Уздумаць. [Віктар:] — Толькі не ўдумай яму [кіраўніку] сказаць гэта ў вочы — на ўсё жыццё ворага нажывеш... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Запрэ́нткі ’вельмі хуткі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. za ’надта’ + prędki ’хуткі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 243). Відаць, да гэтага ж кораня і запрэ́ндзіцца ’уздумаць’, але прыклад «Як яму завэндзіцца, дык і заґізуя» (Сл. паўн.-зах.) можна тлумачыць іначай ’як яму заспяшаецца, дык і рване’: ад pręd‑ утворана prędzič ’хутка рухацца, спяшацца’, а потым дадаецца ‑ца < się і за‑ < za‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш. pochopit, славац. pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш. pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск. pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац. capiō ’бяру’, літ. kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)