узго́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узго́ркавы узго́ркавая узго́ркавае узго́ркавыя
Р. узго́ркавага узго́ркавай
узго́ркавае
узго́ркавага узго́ркавых
Д. узго́ркаваму узго́ркавай узго́ркаваму узго́ркавым
В. узго́ркавы (неадуш.)
узго́ркавага (адуш.)
узго́ркавую узго́ркавае узго́ркавыя (неадуш.)
узго́ркавых (адуш.)
Т. узго́ркавым узго́ркавай
узго́ркаваю
узго́ркавым узго́ркавымі
М. узго́ркавым узго́ркавай узго́ркавым узго́ркавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узго́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і узгорысты. Полькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. Паходня .. углядаўся ў маляўнічы ўзгоркавы краявід, крануты першымі подыхамі восені. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лесу, уласцівы яму. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. // Які жыве, расце ў лесе. Лясныя звяры. Лясныя кветкі. // Які знаходзіцца, размешчаны ў лесе. Лясная паляна. Лясное возера. □ Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі. Колас. // Багаты лесам; лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. // Прызначаны для работы ў лесе. Лясны плуг. Лясная сеялка.

2. Які мае адносіны да лесаводства: звязаны з лесаводствам і эксплуатацыяй лесу. Лясны экспарт. Лясныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)