узвыша́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узвыша́ю узвыша́ем
2-я ас. узвыша́еш узвыша́еце
3-я ас. узвыша́е узвыша́юць
Прошлы час
м. узвыша́ў узвыша́лі
ж. узвыша́ла
н. узвыша́ла
Загадны лад
2-я ас. узвыша́й узвыша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узвыша́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узвыша́ць несов.

1. (строить) возвыша́ть; возводи́ть;

2. (увеличивать) повыша́ть; (цену — ещё) вздува́ть;

3. (придавать более высокое общественное положение или значение) возвыша́ть, поднима́ть;

4. (о голосе) возвыша́ть;

1-4 см. узвы́сіць;

5. перен. (облагораживать) возвыша́ть;

маста́цтва ўзвыша́е чалаве́ка — иску́сство возвыша́ет челове́ка;

у. да нябёс — превозноси́ть до небе́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да узвысіць.

2. перан.; каго-што. Рабіць лепшым, высакародным. [Ліннік:] — Паэзія і песня ўзвышаюць чалавека. Згодны вы з гэтым? Савіцкі. А музыка, як і слова, можа і лячыць душу, і ўзвышаць чалавека, і весці яго за сабою. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак., каго-што.

1. Узняць увысь, падняць вышэй навакольнага (паэт.).

2. перан. Надаць каму-, чаму-н. больш высокае становішча, значэнне.

У. каго-н. у чыіх-н. вачах.

Узвысіць голас — тое, што і павысіць голас.

|| незак. узвыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узвышэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превозвыша́ть несов. узвыша́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возвели́чивать несов. узвялі́чваць, узвыша́ць, узно́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвы́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узвы́шу узвы́шым
2-я ас. узвы́шыш узвы́шыце
3-я ас. узвы́шыць узвы́шаць
Прошлы час
м. узвы́шыў узвы́шылі
ж. узвы́шыла
н. узвы́шыла
Загадны лад
2-я ас. узвы́ш узвы́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час узвы́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

возвы́шать несов.

1. уст. павыша́ць, узвыша́ць;

2. узвыша́ць, узніма́ць, узно́сіць;

3. уст. павыша́ць, узніма́ць;

4. павыша́ць; см. возвы́сить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвы́шваць

узвышаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узвы́шваю узвы́шваем
2-я ас. узвы́шваеш узвы́шваеце
3-я ас. узвы́швае узвы́шваюць
Прошлы час
м. узвы́шваў узвы́швалі
ж. узвы́швала
н. узвы́швала
Загадны лад
2-я ас. узвы́швай узвы́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узвы́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нябёсы сущ., мн. небеса́;

узвыша́ць (узно́сіць) да нябёс — превозноси́ть до небе́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)