узвы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.

1. Узняцца ўвысь, падняцца вышэй навакольнага (паэт.).

2. перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча, значэння.

Жаданне ў.

|| незак. узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узвышэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвы́сіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узвы́шуся узвы́сімся
2-я ас. узвы́сішся узвы́сіцеся
3-я ас. узвы́сіцца узвы́сяцца
Прошлы час
м. узвы́сіўся узвы́сіліся
ж. узвы́сілася
н. узвы́сілася
Дзеепрыслоўе
прош. час узвы́сіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узвы́сіцца сов.

1. (о строящемся здании, сооружении) возвы́ситься;

2. (увеличиться) повы́ситься; (о цене — ещё) взду́ться;

3. (приобрести более высокое общественное положение или значение) возвы́ситься, подня́ться;

жада́нне ўзвы́сіцца — жела́ние возвы́ситься;

аўтарытэ́т ~сіўся — авторите́т подня́лся;

4. (о голосе) возвы́ситься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.

1. Паэт. Узняцца ўвысь, увышыню; падняцца вышэй навакольнага. Кожны парастак прагнуў Узвысіцца дрэвам магутным, Кожны лісцік хацеў Разрасціся ў агромністы ліст. Гілевіч.

2. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча або значэння; узняць свой аўтарытэт. [Высоцкі:] Масква яшчэ больш узвысілася над светам, як сімвал свабоды. Гурскі. [Белавус] убачыў смешную фанабэрыю чатырох маладых хлопцаў, іх наіўнае жаданне ўзвысіцца ў вачах дзяўчыны, якая падабалася. Савіцкі.

3. Павысіцца, стаць больш рэзкім, гучным (пра голас). Гугнявы голас перакладчыка ўзвысіўся ў такой меры, што строй аж жахнуўся. Сабаленка.

4. Узрасці (пра цэны і пад.). Плата за ўваход у музей узвысілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвышэ́нне, -я, н.

1. гл. узвысіцца, узвысіць.

2. мн. -і, -яў. Узвышанае месца.

Узысці на ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возвели́читься узвялі́чыцца, узвы́сіцца, узне́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

превознести́сь сов. узвы́сіцца; (возгордиться) заганары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взмыть сов. узня́цца, узляце́ць, узвы́сіцца, узне́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. узвысіцца.

2. Пра што-н. высокае: стаяць, знаходзіцца дзе-н., вылучаючыся сярод чаго-н. сваёй вышынёй; высіцца.

Уздоўж набярэжнай узвышаліся будынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взнести́сь (подняться вверх, ввысь) узне́сціся; падня́цца, узня́цца; узвы́сіцца; (взлететь) узляце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)