узве́яць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узве́ю узве́ем
2-я ас. узве́еш узве́еце
3-я ас. узве́е узве́юць
Прошлы час
м. узве́яў узве́ялі
ж. узве́яла
н. узве́яла
Загадны лад
2-я ас. узве́й узве́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час узве́яўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узве́яць сов.

1. взве́ять;

у. пыл — взве́ять пыль;

2. поэт. взмахну́ть; взметну́ть;

у. кры́ллем — взмахну́ть кры́льями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взве́ять сов. узве́яць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узвеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узвеяць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́йваць несов. взвева́ть; см. узве́яць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвеяць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвява́ць несов., поэт. взма́хивать; взмётывать; см. узве́яць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)