узварушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узварушу́ узвару́шым
2-я ас. узвару́шыш узвару́шыце
3-я ас. узвару́шыць узвару́шаць
Прошлы час
м. узварушы́ў узварушы́лі
ж. узварушы́ла
н. узварушы́ла
Загадны лад
2-я ас. узварушы́ узварушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час узварушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць, разварушыць.

У. зямлю вакол дрэва.

2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).

У. народ.

У. успаміны.

3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).

Вестка надта ўзварушыла яе.

|| незак. узвару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узварушы́ць сов.

1. растрево́жить, развороши́ть;

у. мура́шнік — растрево́жить (развороши́ть) мураве́йник;

2. перен. встряхну́ть, взбодри́ть; расшевели́ть; подня́ть;

гэ́та ўзварушы́ла людзе́йэ́то встряхну́ло (взбодри́ло) люде́й;

у. наро́д — расшевели́ть (подня́ть) наро́д;

3. перен. (вызвать глубокие чувства) тро́нуть; потрясти́;

ве́стка глыбо́ка ўзварушы́ла яе́ — изве́стие глубоко́ тро́нуло (потрясло́) её

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. □ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш. Савіцкі. // Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк. Смагаровіч.

2. перан. Разм. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. □ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне. Колас. [Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі. Чорны. Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню. Лынькоў. // Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.

3. перан. Разм. Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго. Маўр. Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взвороши́ть сов. узварушы́ць, пераварушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узварушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвару́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узварушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвару́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узварушваць — узварушыць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да узварушыць (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

встряхну́ть сов.

1. страсяну́ць, скалану́ць; страпяну́ць;

2. перен. узварухну́ць, узварушы́ць, узру́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)