узварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

1. Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі ўзварушыліся.

2. перан. Выйсці са стану вяласці, расшавяліцца (разм.).

Вяскоўцы ўзварушыліся — пачаўся сенакос.

|| незак. узвару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узварушы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узварушу́ся узвару́шымся
2-я ас. узвару́шышся узвару́шыцеся
3-я ас. узвару́шыцца узвару́шацца
Прошлы час
м. узварушы́ўся узварушы́ліся
ж. узварушы́лася
н. узварушы́лася
Загадны лад
2-я ас. узварушы́ся узварушы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час узварушы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узварушы́цца сов. встряхну́ться, взбодри́ться; расшевели́ться; подня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Пачаць варушыцца, рухацца. Узварушыўся мурашнік.

2. перан. Разм. Выйсці са стану вяласці; расшавяліцца. У адну раніцу, яшчэ халаднаватыя поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным клопатам, — на балота, касіць! Мележ. // Абудзіцца, ажыць. Успаміны ўзварушыліся ў душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Аднакр. да узварушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвару́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узварушыцца.

2. Зал. да узварушваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)