узбунто́ўвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узбунто́ўваюся узбунто́ўваемся
2-я ас. узбунто́ўваешся узбунто́ўваецеся
3-я ас. узбунто́ўваецца узбунто́ўваюцца
Прошлы час
м. узбунто́ўваўся узбунто́ўваліся
ж. узбунто́ўвалася
н. узбунто́ўвалася
Загадны лад
2-я ас. узбунто́ўвайся узбунто́ўвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час узбунто́ўваючыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбунто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узбунтавацца (у 1 знач.).

2. Зал. да узбунтоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбунтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. Падняць бунт, паўстанне.

2. Прыйсці ў стан непакою, трывогі, узбударажыцца, усхвалявацца.

Ён узбунтаваўся, прачытаўшы такое.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца хвалямі, прыйсці ў рух.

Рака ўзбунтавалася.

|| незак. узбунто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возмуща́ться

1. абура́цца;

2. уст. (восставать) узбунто́ўвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)