узбудзі́цца, -уджу́ся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца.

Дзіця ўзбудзілася ад шуму.

2. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму.

Нервы ўзбудзіліся.

|| незак. узбуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 знач.) і узбу́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбудзі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбуджу́ся узбу́дзімся
2-я ас. узбу́дзішся узбу́дзіцеся
3-я ас. узбу́дзіцца узбу́дзяцца
Прошлы час
м. узбудзі́ўся узбудзі́ліся
ж. узбудзі́лася
н. узбудзі́лася
Загадны лад
2-я ас. узбудзі́ся узбудзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час узбудзі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбудзі́цца сов.

1. разг. просну́ться;

дзе́ці ўзбудзі́ліся ад шу́му — де́ти просну́лись от шу́ма;

2. возбуди́ться; взвинти́ться;

не́рвы ўзбудзі́ліся — не́рвы взвинти́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца. [Рудзін] узбудзіўся, калі раптам да варот кінуліся сабакі, пачалі .. брахаць. Галавач.

2. перан. Ажыць, абудзіцца; пачаць актыўна, напружана дзейнічаць. А люблю я, сын, зіму, Калі сонца ўзбудзіцца, Снег пагнаўшы да рэк. Кірэенка. Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся! Колас.

3. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму. Нервы ўзбудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взвинти́ться (о нервах) узбудзі́цца, узру́шыцца, напру́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возбуди́ться узбудзі́цца; (взволноваться) усхвалява́цца, узру́шыцца; (распалиться) распалі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбу́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узбудзіцца (у 1 знач.).

2. Зал. да узбуджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узбудзіцца (у 2, 3 знач.).

2. Зал. да узбуджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспали́ться

1. уст. (возбудиться) узбудзі́цца; узру́шыцца;

2. мед. запалі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбуджа́цца несов., возвр., страд. возбужда́ться; взви́нчиваться; см. узбудзі́цца2, узбуджа́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)