узабра́цца, узбяру́ся, узбярэ́шся, узбярэ́цца; узбяро́мся, узбераце́ся, узбяру́цца; узабра́ўся, -ра́лася; узбяры́ся; зак., на каго-што.

Намагаючыся, забрацца наверх.

У. на вал.

|| незак. узбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узабра́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узбяру́ся узбяро́мся
2-я ас. узбярэ́шся узбераце́ся
3-я ас. узбярэ́цца узбяру́цца
Прошлы час
м. узабра́ўся узабра́ліся
ж. узабра́лася
н. узабра́лася
Загадны лад
2-я ас. узбяры́ся узбяры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час узабра́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узабра́цца сов. (войти, забраться наверх) взобра́ться, вскара́бкаться, взгромозди́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узабра́цца, узбяруся, узбярэшся, узбярэцца; узбяромся, узберацеся; зак.

Намагаючыся, узысці, падняцца на што‑н., узлезці куды‑н., на верх чаго‑н.; ускарабкацца. Хто б ні прыехаў у горад, ён абавязкова ўзбярэцца на вал — адсюль відаць большая частка горада. Хадкевіч. Вось і дно яра, вось і яго правы адхон. Узабрацца на гэты адхон, і — адразу лес. Курто. Машына Сяргея ўзабралася на цвёрдую камяністую градку. Весялей запрацавалі колы. Астрэйка. / у перан. ужыв. Бывала, як выйдзе [Патапавіч] з хаты на досвітку, не снедаўшы, дык сонейка на поўдзень узбярэцца, пакуль прыйдзе. Кулакоўскі. // Абвіваючыся вакол чаго‑н., узняцца (пра расліны). І на сцяну Ужо ўзабраўся дзікі хмель. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбіра́цца гл. узабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взмости́ться прост. узабра́цца, узмасці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взодра́ться (взобраться кверху) узабра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взгромозди́ться разг. узабра́цца, умасці́цца; узле́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да узабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взобра́ться сов. узабра́цца, забра́цца; (взлезть) узле́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)