ужыва́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ужыва́льнасць
Р. ужыва́льнасці
Д. ужыва́льнасці
В. ужыва́льнасць
Т. ужыва́льнасцю
М. ужыва́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ужыва́льнасць ж. употреби́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ужыва́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ужывальнага; частата ўжывання чаго‑н. Ступень ужывальнасці варыянтаў слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́льны, -ая, -ае.

Які часта, шырока ўжываецца; агульнапрыняты.

Ужывальнае слова.

|| наз. ужыва́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

употреби́тельность ужыва́льнасць, -ці ж.; ужы́тнасць, -ці ж., частата́ ўжыва́ння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

часто́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Паказчык частаты чаго‑н. (у 2 знач.). // Пашыранасць, ужывальнасць у мове. Вызначыць частотнасць ужывання асобных слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)